А. Гур'янаў: Краіны ЕАЭС будуць скаардынавана прымаць меры па рэгуляванні экспарту

19 августа 2021

Краіны ЕАЭС будуць скаардынавана прымаць меры па рэгуляванні экспарту - аб гэтым на палях Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане паведаміў першы намміністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў. Сёння пасяджэнне прайшло ў вузкім складзе. Беларусь прадстаўляў прэм'ер Раман Галоўчанка. На парадку дня таксама былі пытанні страхавой падтрымкі ўзаемнага і знешняга гандлю, збліжэння  нетарыфных мер і вывазных мытных пошлін.

Заўтра ў Кыргызстане пройдзе міжурадавы савет ЕАЭС у пашыраным складзе. Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў урадаў.