Зарапад Персеіды: сотні знічак упрыгожаць неба ў ноч з 11 на 12 жніўня

11 августа 2023

У ноч з 11 на 12 жніўня неба ўпрыгожаць сотні знічак. Гэта будзе пік метэорнага патоку Персеіды. Зямля пройдзе праз самую шчыльную частку воблака абломкаў каметы Свіфта-Тутля, і яго часцінкі будуць згараць у атмасферы. Знічкі будуць добра бачныя ў паўночна-ўсходняй частцы начнога неба.