Зубр з дэталяў савецкіх аўтамабіляў

8 апреля 2014

Жыхар Гродзенскага раёна стварыў ужо другую металічную скульптуру знака Беларусі.
Дарэчы, першы Волат сёння знаходзіцца ў прыватным музеі ў Італіі. Уладальнік еўрапейскай галерэі знайшоў маладога беларускага мастака праз Інтэрнэт і купіў незвычайнае тварэнне. На стварэнне другой мадэлі ў аўтара пайшло амаль чатыры гады. Складанасці ўзнікалі толькі з пошукам матэрыяла, бо зубр павінен складацца з сіметрычных дэталяў.


Пасля з'яўлення другога жалезнага тварэння аўтар падумвае аб стварэнні ўласнай выставы. На чарзе, хутчэй за ўсё, леў і робат.