Зімы пакуль не чакаецца

8 ноября 2013

Як паведамляюць сіноптыкі, надвор'е на гэтыя выхадныя будзе цяплейшым за кліматычную норму на 3-5 градусаў. Цыклон, які прыйдзе ў наш рэгіён, прынясе з сабой дажджлівае надвор'е. У нядзелю прагназуюцца ападкі, прычым моцныя. Дарэчы, такія прыродныя з'явы характэрны больш для сярэдзіны кастрычніка, адзначаюць спецыялісты.


У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я будзе дыктаваць паветра Балтыйскага мора. Дзённая тэмпература складзе каля 9 градусаў цяпла. Магчымы начныя замаразкі.