Зімовая сцюжа змянілася плюсавай тэмпературай

18 ноября 2016

Зімовая сцюжа змянілася плюсавай тэмпературай, але на вуліцы вільготна, туманна і слізка. Такое надвор'е вызначае цёплае паветра з Заходняй Еўропы. У прагнозах сіноптыкаў на выхадныя - слабы дождж і парывісты вецер. У начныя гадзіны да 4 са знакам плюс. Удзень ад 2 да 7 цяпла.

На дарогах у такое надвор'е захаваецца галалёд. Таму вадзіцелям варта быць асабліва ўважлівымі.

На час пацяплення ў Мінску плануюць адключыць ацяпленне ў пад'ездах жылых дамоў. У плюсавую тэмпературу гэта значна сэканоміць рэсурсы.