"Зімовы маршрут" стартаваў у Віцебскай вобласці

25 января 2021

Новы патрыятычны працоўны праект БРСМ "Зімовы маршрут" стартаваў у Віцебскай вобласці. Адпраўным пунктам стаў помнік першабудаўнікам Наваполацка "Першая палатка", а ўжо сёння актывісты працуюць на аб'ектах Дубровенскага раёна. Ад снегу і галінак студэнты ачысцілі цэнтральную частку мемарыяла "Рыленкі". Комплекс узвялі ў 1973 годзе на Рыленскіх брацкіх могілках. Тут ушанавана памяць савецкіх воінаў 11-й гвардзейскай і 31-й армій, загінуўшых у жорсткіх баях з кастрычніка 1943 па чэрвень 1944. На мемарыяле імёны больш як 9 тысяч байцоў. У памяць аб подзвігу ўдзельнікі "Зімовага маршруту" запалілі лампады.

Сёння студатрадаўцы сустрэнуцца з дубровенскімі школьнікамі, ачысцяць ад снегу Парк воінскай славы райцэнтра. Вечарам для жыхароў раёна госці пакажуць канцэрт.