Зіма адступіла як мінімум да канца студзеня

27 января 2016

Мокры снег, парывісты вецер і аранжавы ўзровень небяспекі. Зіма адступіла як мінімум да канца студзеня. Анамальна цёплае надвор'е захаваецца ў сталіцы ў найбліжэйшыя дні, а на заўтра ў Мінску аб'яўлена штармавое папярэджанне. Моцны вецер будзе суправаджацца дажджом і мокрым снегам. Начная тэмпература складзе да 2 градусаў з плюсам. Днём паветра прагрэецца да 5 градусаў.

Цёплае надвор'е чакаецца і ў апошні месяц зімы. Сярэдняя тэмпература ў лютым будзе на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму.