Зіма ніяк не адпускае Беларусь

30 марта 2018

Снег, што выпаў уначы, хутка пачне раставаць. Тэмпература днём да 6-ці цяпла. На дарогах туман і галалёд. У выхадныя тэмпература паднімецца да 13-18 градусаў. Магчымыя дажджы.

Пачатак красавіка чакаецца не зусім камфортным. Тэмпература да плюс 8-мі і вецер з парывамі да 20-ці метраў за секунду. На панядзелак аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.