Журналісты Белтэлерадыёкампаніі сталі лаўрэатамі конкурсу "Залаты зубр"

19 декабря 2017

Яго арганізатар - супольнасць журналістаў і блогераў Расіі і Беларусі "Друзья - Сябры". За прафесійнае асвятленне інтэграцыйнай тэматыкі ў Маскве ўзнагароджаныя больш як 20 маладых і аўтарытэтных журналістаў Саюзнай дзяржавы. Ад Белтэлерадыёкампаніі адзначаныя палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў і карэспандэнт Агенцтва тэленавін Надзея Сербіненка.

Супольнасць журналістаў "Друзья - Сябры" створана ў 2016 годзе пры падтрымцы вядучых рэдакцый Беларусі і Расіі. Удзельнікамі яго дыскусійных і творчых праграм ужо сталі больш як 50 журналістаў.