Жыццё вундэркінда

1 февраля 2014
Дзевяцікласнік, якому 11... Для Цімура Сушко (на першы погляд звычайнага сталічнага школьніка) няма нічога немагчымага. У свае адзінаццаць хлопчык паспяхова здае экзамены па хіміі, фізіцы і ўжо ведае практычна на памяць, як пабудаваны чалавечы арганізм. Пры гэтым школьнік паспявае прафесійна займацца плаваннем - у спартыўным арсенале больш за 60 медалёў. Як Цімур ўсё паспявае і хто ён - вундэркінд ці проста таленавіты хлопчык?

Адказ шукала Наталля Кезік.

Яго рабочы дзень пачынаецца а палове на сёмую раніцы - у гэты час 11-гадовы Цімур Сушко на першай трэніроўцы у басейне. Затым у раскладзе ўрокі і днём другая трэніроўка. У перапынках хлопчык датэрмінова здае экзамены ў школе, каб ужо зараз скончыць дзявяты клас.


Цімур навучыўся чытаць у два гады, у пяць з паловай паступіў у першы клас. А праз два тыдні перайшоў у другі. З пятага класа хлопчык вучыцца па індывідуальнай праграме ў цэнтры паскоранага навучання. Так ён паспявае і выдатна асвойваць школьныя базавыя прадметы і разам з тым не прапускаць трэніроўкі па плаванні. У калекцыі школьніка больш за 60 медалёў - хлопчык прызнаны лепшым брасістам у сваёй узроставай катэгорыі.


Пры гэтым Цімур не супраць увечары пагуляць у камп'ютарныя гульні, адпачыць на канапе альбо запрасіць сяброў у госці.


Бацькі, выкладчыкі і трэнер ніколі не называлі Цімура вундэркіндам, лічаць яго проста таленавітым і мэтанакіраваным чалавекам. Больш за тое, яны ўпэўненыя, што так вучыцца сёння здольны кожны школьнік.


Пакуль у планах Цімура - паспяхова скончыць школу і паступіць у тэхнічны ўніверсітэт. Затым заваяваць алімпійскае золата і атрымаць другую адукацыю - медыцынскую, якая ў будучыні дапаможа яму ажыццявіць галоўную мару - стварыць для чалавецтва эліксір вечнай маладосці.