Жыхары Магілёва адзначылі юбілейную дату святочным канцэртам "Раўненне на Перамогу"

9 мая 2015

Тут, на плошчы Славы, школьнікі і студэнты вярнулі гледачоў у гераічнае мінулае Магілёва. У 41-ым горад 23 дні супрацьстаяў нямецкай арміі. І сёння радасць Перамогі з ветэранамі раздзяляе маладое пакаленне. У Пячэрскам лесапарку па традыцыі частуюць салдацкай кашай і гучаць песні ваенных гадоў.