Жыхары Мінскай вобласці могуць стаць донарамі плазмы для лячэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй

27 мая 2020
Падзяліцца імунітэтам літаральна за паўгадзіны. Жыхары Мінскай вобласці могуць стаць донарамі плазмы для лячэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Біяматэрыял, які дапамагае захаваць жыццё, назапашваюць на абласной станцыі пералівання крыві. Туды ўжо звярнуліся некалькі дзясяткаў чалавек, якія пераадолелі COVID-19. Кампаненты з антыцеламі выкарыстоўваюць у самых складаных выпадках. Але ж своеасаблівы архіў біяматэрыялу ствараюць у кожным рэгіёне. Тут жа на мінулым тыдні адкрылі і новую лабараторыю ПЦР-дыягностыкі. Зараз яна працуе на выяўленне каранавіруснай інфекцыі. Сюды трапляюць аналізы з чатырох раёнаў Мінскай вобласці. Каб атрымаць вынік, патрабуюцца прыкладна 6 гадзін.