Ахвяраў вайны сёння ўшанавалі ля помніка Маршалу Жукаву

8 мая 2020
Жывыя кветкі да мемарыяла ўсклала  Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва на чале з яе старшынёй Уладзімірам Карагіным. Прозвішча Маршала Жукава  ўпісанае чырвонымі літарамі ў знакамітую аперацыю "Баграціён", паспяховае завяршэнне якой прывяло і да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Уладзімір Карагін, старшыня Вышэйшага кардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва: 
"Мы - патрыёты сваёй краіны, незалежнай Беларусі. І мы маем сваю беларускую гісторыю, старажытную гісторыю. Яе трэба памятаць, паважаць. У мяне асабіста бацька, абодва дзяды не з Беларусі, але яны ўсе вызвалялі Беларусь. Усе тут пралілі кроў. І, зразумела, было б проста здрадай не ўшанаваць увагай іх, іх таварышаў, якія вызвалялі нашу краіну і забяспечылі вось тое, чым мы сёння жывем".