"Здаровы фітнес" - новы цыкл аздараўленчага праекта стартаваў у Мінску

26 января 2022
Паклапаціцца пра ўласнае здароўе.  У сталіцы стартаваў новы цыкл праекта "Здаровы фітнес". У Першамайскім раёне добрую ініцыятыву падтрымалі адразу некалькі дзясяткаў чалавек. На трох пляцоўках - навуковай, кансультацыйнай і інфармацыйнай - усе ахвотнікі атрымалі пашпарт здароўя, а таксама прайшлі дыягностыку асноўных захворванняў. Змаглі памераць артэрыяльны ціск, узровень глюкозы ў крыві, атрымаць кансультацыю спецыялістаў.

Такія "мабільныя паліклінікі" будуць працаваць у спартыўных клубах і трэнажорных залах сталіцы кожны тыдзень  на працягу ўсяго года.