Здаровае харчаванне - выбар сучаснага спажыўца

13 марта 2015

"Здаровае харчаванне - выбар сучаснага спажыўца" - гэтай тэме будзе прысвечаны Міжнародны дзень спажыўца. Яго Беларусь адзначае 15 сакавіка ўжо 17 гадоў. Як адзначыла намміністра гандлю Ірына Наркевіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, беларусам трэба прышчапляць уважлівае стаўленне да ўласнага здароўя.

Ірына Наркевіч, намеснік Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь: "Маса тэхнічных рэгламентаў ёсць, прынятых у ЕАЭС. Гэта, напрыклад, маркіроўка харчовай прадукцыі. Трэба стымуляваць спажыўца быць дасведчаным пры выбары тавара і агітаваць яго за здаровае харчаванне".

Большасць пытанняў датычылася абароны правоў спажыўцоў, асаблівасцяў інтэрнэт-гандлю. Асобная ўвага была нададзена рэгуляванню дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў з боку Мінгандлю. Таксама Ірына Наркевіч растлумачыла, чым адрозніваюцца экалагічныя прадукты ад натуральных і колькі "бяспечных" тавараў можна сустрэць на прылаўках беларускіх магазінаў. Поўная версія канферэнцыі - на сайце tvr.by.