Усе 75 турыстаў, якія завіслі на канатнай дарозе ў наваколлях Ялты, выратаваныя

12 августа 2013

Людзей эвакуіравалі з дапамогай канатаў. Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні вечарам. З-за тэхнічнай непаладкі ў паветры спыніліся дзве кабінкі. Спачатку ратавальнікам удалося спусціць на зямлю 40 пасажыраў ніжняга вагончыка. Ён знаходзіўся на вышыні 50 метраў. Другая кабінка захраснула на 130-метровай адзнацы. З яе турыстаў эвакуіравалі ўжо пасля надыходу цемры, сітуацыю ўскладняў моцны вецер. На спуск аднаго чалавека патрабавалася да дзесяці хвілін. Адзначым, гэтая канатная дарога лічыцца самай буйной на Украіне. Звычайна пасажыры праводзяць у паветры каля пятнаццаці хвілін.