Заўтра ў Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход ветэранаў і канцэрт "Дзякуй за жыццё!"

6 мая 2021

Усяго ў сталіцы запланавана больш як 170 тэматычных мерапрыемстваў. Сярод асноўных падзей 9 Мая - ускладанне кветак да манумента Перамогі, там пройдзе гала-канцэрт "Подзвіг народа бяссмертны". На плошчы Дзяржаўнага флага - урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў - герба і флага. Тым часам асноўныя культурна-масавыя мерапрыемствы арганізуюць ля Палаца спорту і ў парку Перамогі.

Фінальным акордам свята стане феерверк. У сталіцы яго дадуць з паркаў Янкі Купалы, Паўлава і Уга Чавеса, мікрараёна Дразды і  "Чыжоўка-Арэны". Дарэчы, святломузычнае шоу сінхронна пачнецца і ў абласных цэнтрах.