Заўтра ў прагнозах моцны вецер і да мінус 6 днём

22 февраля 2019

Цяпло вернецца ў нядзелю, а заўтра ў прагнозах зноў моцны вецер і да мінус 6 днём, уначы 12 марозу, ападкаў не чакаецца. Месцамі парывы ветру дасягнуць 14 метраў за секунду. У нядзелю адліга - уначы ўсяго 2 градусы марозу. Днём магчымы дождж і мокры снег і да 3 градусаў цяпла. У пачатку наступнага тыдня тэмпературны фон істотна не зменіцца.