Заўтра ў Мінску бясплатныя кансультацыі стаматолага

20 июля 2016

Ва ўсіх гарадскіх паліклініках і стаматалагічных аддзяленнях з 9 да 18 гадзін спецыялісты дадуць парады наконт зубной гігіены. Пацыентаў чакаюць і майстар-класы стаматолагаў, артадонтаў і тэрапеўтаў. Студэнты і інтэрны будуць раздаваць буклеты з інфармацыяй, як правільна сачыць за здароўем зубоў.

У Мінску дзейнічае праграма прафілактыкі карыеса, яна прадугледжвае супрацоўніцтва стаматолагаў з педыятрамі, выхавацелямі дзіцячых садоў і настаўнікамі. Адзін з прыкладаў - пілотны праект Цэнтра стаматалагічнага здароўя школьнікаў на базе 24 і 111 школ.