Заўтра апошні дзень выплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку

14 ноября 2017

Аплаціць яго абавязаныя ўласнікі зямлі, жылога дома, садовага доміка ці гаража. Што да шматкватэрных дамоў, калі ва ўласнасці адна кватэра, то жыхары не плацяць, а вось уласнікі дзвюх і больш кватэр абавязаны ўнесці грошы ў бюджэт. Нават калі вы не атрымалі паведамленне, трэба звярнуцца ў падатковую інспекцыю па месцы знаходжання нерухомасці і ўдакладніць суму.