Заўтра - 3 жніўня - стартуе перадкастынг "Фактар.by"

3 августа 2023

Ужо заўтра, 3 жніўня, апоўдні на праспекце Пераможцаў у Мінску для кагосьці пачнецца вакальная кар'ера. Самае рэйтынгавае шоу краіны "Фактар.by" афіцыйна пачынаецца!

Перадкастынг - гэта першая прыступка. Тыя, хто пакінуў заяўку на сайце Белтэлерадыёкампаніі і праз відэа прэзентаваў свае галасавыя здольнасці, пройдуць рэгістрацыю, атрымаюць запаветны нумар і праспяюць перад кампетэнтным журы.

Праслухоўванне пачнецца ў 12:00 на праспекце Пераможцаў, 49. Ахвочых стаць зоркай просяць выкладвацца па максімуме. А самых яркіх - тых, хто пройдзе адбор - чакае сустрэча з зорнымі настаўнікамі. Новае імя ў складзе чацвёркі суддзяў раскрыта - гэта расійскі прадзюсар Іосіф Прыгожын.

Хто разаб'е напавал нотай або ж возьме харызмай, стане вядома на перадкастынгу. Ён будзе доўжыцца 5 дзён, да 7 жніўня. І пройдзе толькі ў Мінску.

Разам з маладым тэмбрам каманда праекта гатовая пачуць і галасы шаноўнага ўзросту. Паралельна будзе ісці кастынг на праект "Фактар.by 60+". Вашы родныя - бабулі і дзядулі, мамы і таты - могуць або прыйсці з 3 па 7 жніўня на перадкастынг і праспяваць асабіста або адправіць анлайн-заяўку да 31 жніўня, калі хатнія або дачныя клопаты пакуль у прыярытэце. Шлях той жа: на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі ёсць анкета для запаўнення. Туды ж трэба прымацаваць і відэавыступленне.