ЦТ. Супрацьэпідэмічныя меры былі ў поўнай меры выкананыя

25 июня 2020
У Беларусі завяршыўся першы дзень цэнтралізаванага тэсціравання.

Сёння тыя, хто паступае, здавалі беларускую мову. На іспыт зарэгістраваліся каля 18 з паловай тысяч абітурыентаў. Усяго ж у ЦТ-2020 свае веды правераць больш як 64 тысячы чалавек. Ва ўсіх пунктах напісання тэстаў - а іх больш за 40 - працуе камісія па кантролі за ходам уступных выпрабаванняў. Адсочваюць парадак дастаўкі, захоўвання бланкаў з заданнямі, рэжым пропуску ў аўдыторыі. Сёлета асабліва ўлічваюць і як выконваюцца санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Ігар Петрышэнка, старшыня Дзяржкамісіі па кантролі за ходам уступнай кампаніі: "Супрацьэпідэмічныя меры былі ў поўнай меры выкананыя. І нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія зараз па паважлівай прычыне знаходзяцца на самаізаляцыі, у іх ёсць магчымасць у рэзервовыя дні - гэта 19, 21 і 23 ліпеня -  здаць адпаведныя тэсты".

Ужо заўтра яны будуць пісаць рускую мову. На тэсціраванне зарэгістравалася больш як 52 тысячы чалавек.Тэсціраванне пройдзе ў 2 дні - 26 і 27 чэрвеня.