Завяршаны ямачны рамонт аўтамагістралей горада на плошчы 80 тысяч м2

21 июня 2016

Сталічныя дарожнікі завяршылі ямачны рамонт аўтамагістралей горада на плошчы 80 тысяч квадратных метраў. Поўнасцю замянілі дарожнае пакрыццё на участках вуліц Карла Лібкнехта, Каржанеўскага і праспекце Незалежнасці – ад кальцавой да дзявятага кіламетра. Зараз праводзяць замену асфальтабетону на вуліцах Матусевіча, Лабанка і Ціміразева.

Завяршыць рамонт пуцеправодаў дарожная служба сталіцы плануе да канца месяца. А на пачатку ліпеня ў Мінску цалкам адкрыюць рух на развязцы праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава.