Завяршаецца другі этап камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл Беларусі

12 сентября 2018

Паводле сцэнарыя, становішча боку, што абараняўся, удалося стабілізаваць, падраздзяленням трэба будзе правесці контратакі ў спробе заняць выгадную мяжу і нанесці паражэнне сухапутным групоўкам умоўнага праціўніка. Асаблівая ўвага кіраванню баявымі дзеяннямі войскаў. На палігоне Абуз-Лясноўскі мотастралкі і танкавы батальён вядуць бой за ўтрыманне пярэдняга края абароны, а агнявую падтрымку аказваюць артылерысты і авіяцыя. Паралельна на палігонах Ружанскі і Барысаўскі паветраныя сілы і войскі СПА працягваюць выконваць задачы па знішчэнні авіяцыі ўмоўнага праціўніка і забеспячэнні жывучасці падраздзяленняў. За ходам манеўраў маюць магчымасць сачыць назіральнікі замежных ваенных ведамстваў і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса з 15 краін.

Падчас вучэнняў адпрацоўваюцца пытанні абароны краіны з апорай на ўласную ваенную арганізацыю дзяржавы. Удзел прымаюць каля 7500 вайскоўцаў, каля 250 адзінак бранятанкавай тэхнікі, 3 дзясяткі самалётаў і верталётаў.