У Канадзе плошчы лясных пажараў за тыдзень выраслі ў чатыры разы

27 мая 2019

Свае дамы пакінулі амаль пяць тысяч чалавек. Пажарнікі спрабуюць выратаваць ад агню горад Хай-Левел, з якога эвакуіраваныя ўсе жыхары. Лясы гараць за тры кіламетры ад яго. Усяго ж агнём абхопленая тэрыторыя 105 тысяч гектараў. Пажару прысвоеная шостая, вышэйшая, катэгорыя складанасці. У барацьбе з полымем удзельнічаюць больш як 600 чалавек, дзясяткі самалётаў і верталётаў.