Завяршаецца трохдзённы прэс-тур латвійскіх журналістаў у Беларусь

27 октября 2017

Фінальны пункт - экскурсіі па Мірскім і Нясвіжскім замках. Там госці пазнаёміліся з культурай і гісторыяй нашай краіны.

А напярэдадні дэлегацыю сустракалі на Беларускай АЭС. Тут расказалі падрабязнасці праекта пакалення "Тры плюс" і паказалі будпляцоўку. На ўсе пытанні латвійскіх журналістаў адказалі падчас брыфінгу. Такія прэс-туры - дэманстрацыя адкрытасці беларускай АЭС для міжнароднай супольнасці. Пару тыдняў таму пляцоўку ў Астраўцы таксама наведвалі замежныя журналісты.

Падчас прэса-тура госці таксама пабывалі на заводзе БелАЗ і наведалі офіс аднаго з найбуйнейшых гульцоў на IT-рынку.