4 июля 2015

Амаль паўсотні выхаванцаў дзіцячых дамоў вобласці правялі дзень у сталічным аквапарку з вядомымі спартсменамі і спевакамі. Зорныя аніматары размалявалі дзяцей аквагрымам і спаборнічалі з імі ў эстафетах. Увесь час над басейнам гучала жывая музыка – свае кампазіцыі для дзяцей выконвалі беларускія спевакі. Пасля спаборніцтваў зоркі з задавальненнем раздавалі аўтографы і пазіравалі для фотаздымкаў.

Свята для дзяцей-сірот арганізаваў Мінскі міжнародны клуб жонак паслоў у падтрымку кнігі “Краіны і народы свету”. Павучальнае выданне сабрала ў сабе ўласныя ўражанні паслоў аб культурных асаблівасцях розных краін. Бліжэйшым часам амаль дзве тысячы экземпляраў гэтай кнігі папоўняць бібліятэкі дзіцячых дамоў краіны.