На партале Белтэлерадыёкампаніі - анлайн-канферэнцыя з кіраўніком самага маладзёжнага грамадскага аб'яднання Беларусі

6 июня 2014
Каму даручылі будаваць першы ў Беларусі горад атамшчыкаў? Дзень моладзі на Славянскім базары і першыя каментарыі пра тое, у якім фармаце і калі пройдзе марафон, прысвечаны 70-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Толькі сёння на партале Белтэлерадыёкампаніі - выключная магчымасць пагутарыць з кіраўніком самага маладзёжнага грамадскага аб'яднання Беларусі Ігарам Бузоўскім. Анлайн-канферэнцыя пачнецца роўна а 11 раніцы і падоўжыцца да поўдня. Пытанні можна задаваць ужо зараз, запоўніўшы спецыяльную форму на нашым сайце www.tvr.by