Занятасць школьнікаў на канікулах

5 января 2021
Зімовыя канікулы з карысцю. У цэнтрах дадатковай адукацыі працягваюць працаваць спартыўныя секцыі і гурткі. У мінскім Палацы дзяцей і моладзі іх каля сямі соцень. 8 тысяч хлопчыкаў и дзяўчынак рознага ўзросту займаюцца як дыстанцыйна, так і ў вочным фармаце. Адзін з самых папулярных - клуб авіямадэлявання. Там майструюць мадэлі самалётаў з паперы. А старэйшыя хлопцы ствараюць радыёкіраваныя экспанаты.

А ў школе бальных танцаў ідзе падрыхтоўка да штогадовага рэспубліканскага чэмпіянату па спартыўных бальных танцах, які адбудзецца ў Мінску напачатку лютага.