10 мая 2017

Замятае май: літаральна ў гэтыя хвіліны Мінск засыпае снегам. Такое надвор'е ніяк не характэрнае для канца вясны. Па словах сіноптыкаў, такое бывае раз на некалькі дзясяткаў гадоў. Гэтай ноччу тэмпературныя рэкорды пабітыя па паўночным усходзе. Так, у Бярэзінскім запаведніку было мінус 4,5 градуса. Гэта пры тым, што сярэднясутачная тэмпература ніжэйшая за кліматычную норму на 7-9 пунктаў. Зрэшты, заўтра таксама абяцаюць далёка не майскае надвор'е. Уначы замаразкі да мінус 3-х. Днём таксама магчымыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу і ўсяго 5-10 градусаў цяпла.

Пагрэцца не ўдасца і ў кватэрах: ацяпленне пачалі адключаць яшчэ тыдзень таму. Не сталі пераносіць і адключэнні гарачай вады. У Мінгарвыканкаме вырашылі дзейнічаць па раней агучаным графіку, нягледзячы на шматлікія звароты гараджан.