Нарыхтоўка прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды

17 сентября 2014


У Мінску пачалася масавая нарыхтоўка прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды. На зіму плануюць закласці больш за 20 тысяч тон бульбы і агародніны, а таксама 6 тысяч тон садавіны. Пастаўшчыкамі з'яўляюцца сялянска-фермерскія гаспадаркі, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Зараз усе пляцоўкі для размяшчэння прадукцыі падрыхтаваны. Скончыць закладку плануюць да 15 лістапада.