Затрыманы актыўныя ўдзельнікі пратэстных акцый

7 октября 2020
Не павінны забывацца пра наступствы і актыўныя ўдзельнікі несанкцыянаваных сходаў, якія паводзяць сябе зусім не мірна. У нядзелю падчас пратэстных акцый частка агрэсіўна настроеных удзельнікаў аказвала актыўнае супраціўленне супрацоўнікам міліцыі. 

Сярод затрыманых грамадзян, якія аказвалі непадпарадкаванне,  - нецвярозы непрацуючы 35-гадовы жыхар Салігорска. Мужчына назіраў за ходам затрымання з боку і, спрабуючы перашкодзіць,  кінуўся ў бойку з праваахоўнікамі, наносячы ім удары ў галаву. 

Яшчэ адзін удзельнік - 60-гадовы мінчанін - машыніст электрападстанцыі аднаго са сталічных будаўнічых трэстаў, таксама вырашыў умяшацца і пачаў наносіць удары супрацоўнікам АМАПа.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя