Па расіян, якія пацярпелі падчас ДТЗ, прыбылі два рэанімабілі

5 января 2022
Грамадзян Расіі, якія найбольш пацярпелі падчас ДТЗ у Лёзненскім раёне, у гэтыя хвіліны транспартуюць на радзіму. Па іх прыбылі два рэанімабілі. У суправаджэнні медыкаў пацыентаў у траўмамі пазваночніка і пераломам ключыцы даставяць у Разань і Маскоўскую вобласць. На сённяшні дзень у Віцебскай абласной бальніцы застаецца яшчэ адна грамадзянка Расіі. Зараз вырашаецца пытанне наконт яе транспарціроўкі. 

Таксама ў бальніцы застаецца і грамадзянін Беларусі - вадзіцель аўтобуса. Мужчыну аказваюць усю неабходную дапамогу.