За месяц працы 30-дзённага бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыляцелі амаль 12 тысяч іншаземцаў

27 августа 2018

За месяц працы бязвізавага рэжыму Нацыянальны аэрапорт Мінск прыняў амаль 12 тысяч чалавек.

Гэта на траціну больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Часцей за ўсё нашу краіну наведваюць госці з Германіі, ЗША і Італіі. Нагадаем, указ аб бязвізавым рэжыме падпісаў Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня. Згодна з дакументам, замежныя грамадзяне з дзясяткаў краін могуць знаходзіцца ў Беларусі без візы 30 дзён пры ўмове іх уезду, а далей выезду праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі:

"За месяц працы бязвізавага рэжыму Нацыянальны аэрапорт Мінск прыняў амаль 12 тысяч чалавек. У пяцёрцы краін-лідараў з вялікім адрывам першае месца займаюць грамадзяне Германіі - 1658 чалавек. 2 і 3 месца - грамадзяне ЗША і Італіі. 4 і 5 пазіцыя адпаведна - грамадзяне Вялікабрытаніі і Польшчы. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, адзначаецца рост на 35 % бязвізавых гасцей".

Адзначым, што раней у нашай краіне працаваў 5-дзённы бязвізавы рэжым. Акрамя таго, з 2017 года наведванне Гродзенскага і Брэсцкага рэгіёнаў таксама працуе па асаблівых правілах - 10 дзён без адзнакі ў пашпарце.