Юрый Шулейка правёў прыём грамадзян у Лельчыцах

25 февраля 2020
У Лельчыцах  прыём правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці. Да Юрыя Шулейкі звярнуліся з пытаннямі прыватызацыі, водазабеспячэння і будаўніцтва станцый абезжалезвання. Гэтая праблема для раёна спецыфічная: Лельчыцы знаходзяцца на Палессі, і тут праблема з грунтамі. Аднак ёсць і выразная праграма будаўніцтва аб'ектаў абезжалезвання - у некаторыя куткі чыстая вада прыйдзе толькі ў 2022 годзе. 

Юрый Шулейка, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Гомельскай вобласці: "Сёння ў вобласці існуе праграма. Вытокі яе прыходзяць ад раённых улад і пажаданняў жыхароў па якасці вады. Мы сёе-тое паскорым, нягледзячы на тое, што ёсць план, але ёсць і аб'ектыўная неабходнасць. Мы на гэта маем права. Вада - гэта параметр, які неабходна кантраляваць для карыстання. Гэта здароўе".

Пытанні таксама датычыліся  зямельных спрэчак, судовых рашэнняў, налічэння пенсій і працаўладкавання. Памочнік Прэзідэнта ўзяў кожны зварот на свой кантроль.