У Палацы Незалежнасці на генеральную рэпетыцыю сабраліся дэбютанты і ўдзельнікі першага Венскага балю

27 декабря 2019
А зараз зазірнём у гісторыю Венскага балю! Традыцыі, якія з'яўляліся ў Аўстрыі, працягваюцца да гэтага часу. Сярод сотні баляў, якія праходзяць у аўстрыйскай сталіцы, найбуйнейшы - Венскі оперны. Гэтай традыцыі ўжо 84 гады. Але зараджацца балі сталі яшчэ ў часы Венскага кангрэса. Гэты пачатак 19 стагоддзя. У прыдворных танцах - абавязковым было касцюміраванне. Сёння  ў мерапрыемства асаблівы бальны пратакол. Ён занесены ў асноўны збор дакументаў ЮНЕСКА.

Спецыяльна для балю ў глядзельнай зале Венскай оперы насцілаюць паркет і дэкаруюць прастору 60 тысяч руж. Пасля фанфар - урачысты паланэз. У дакументах дакладна прапісаныя геаметрычныя фігуры шэсця, па якіх рухаюцца госці.

Непарушнае правіла. Паланэз танцуюць толькі дэбютанты. Гэта 150 пар "абраных" маладых людзей, якіх прадстаўляюць грамадству. Хлопцы і дзяўчаты ад 16 да 28 гадоў  праходзяць строгі адбор у тры этапы. А пасля - дзясяткі ўрокаў этыкету. Важны крытэрый - уменне выконваць правабаковы і левабаковы паварот вальса. Звяртаюць увагу і на дасягненні маладых людзей.

Венскі оперны баль - падзея грандыёзнага маштабу. Таму і выглядаць трэба адпаведна. Строгі дрэс-код для дзяўчат - белыя сукенкі ў пол, белыя туфлі на абцасе да 5 сантыметраў, беласнежныя пальчаткі  і як упрыгажэнне - карона. Спецыяльна для балю яе дызайн мяняецца кожны год.  Кавалеры - у фраках і смокінгах. Гэты момант прапісаны ў запрашальных.

Бальныя традыцыі адраджаюць і ў Беларусі. Сёння ў Палацы Незалежнасці  на генеральную рэпетыцыю сабраліся дэбютанты і ўдзельнікі першага Венскага балю. Ужо заўтра пары закружацца ў паланэзе. 

Як праходзіць падрыхтоўка - раскажа Дар'я Тарасава (відэа).