Віншаванне са Святам працы

1 мая 2013

Паважаныя суайчыннікі!


Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.


Гэты дзень сімвалізуе надыход вясны, абуджэнне прыроды, адзінства людзей ва ўмацаванні міру, дабрабыту, стабільнасці на сваёй зямлі.


Беларусь заўсёды славілася таленавітым, працавітым народам, які хоча жыць у добрасуседстве і дастатку. Талакой нашы продкі будавалі дамы, дарогі, збіралі ўраджай. І сёння мы выхоўваем у нашых дзецях павагу да чалавека працы, пачуццё абавязку і адказнасці.


Добрасумленная праца з'яўляецца асновай дабрабыту сям'і і грамадства. І гэта свята - магчымасць яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасці ветэранам і перадавікам вытворчасці, іх маладой змене, усім, хто ўласнымі рукамі і розумам будуе будучыню сваёй сям'і, сваёй краіны.


Прыміце самыя цёплыя віншаванні ў гэта цудоўнае свята. Няхай яркі дзень Першамая падорыць вам бадзёры настрой, стане стымулам да дасягнення новых перамог.


Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.


Аляксандр Лукашэнка