Юныя эколагі сустрэліся сёння ў Мядзелі

20 июня 2017

Тут трэці год запар праходзіць мінскі абласны форум. Сёлета ён аб'яднаў больш за 100 чалавек - юных навукоўцаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў школьных лясніцтваў і актывістаў зялёных ініцыятыў. Усе яны дбаюць аб захаванні прыроднага багацця і чысціні.

Завяршылася экскурсійная частка форуму велапрабегам. Прыхільнікі зялёных ініцыятыў і экатранспарту пераадолелі шлях да інтэрактыўнай праектнай выставы, прысвечанай экалогіі, на двухколавым транспарце.