Юныя таленты ўжо праславілі Беларусь на сусветнай арэне

27 ноября 2014

Лаўрэаты прэстыжных конкурсаў і гонар краіны аўтаматам паступаюць у лепшыя ВНУ блізкага і далёкага замежжа. Юныя стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі сёння далі свой справаздачны канцэрт у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.


У тым, што музыканты-пачаткоўцы апраўдваюць чаканні дзяржавы, упэўнілася Наталля Бардзілоўская.


Сёння прэзентацыя новага фармату дзейнасці Прэзідэнцкага фонду. Акрамя грашовага заахвочвання, падтрымкі інструментамі і магчымасцю выступаць на прэстыжных замежных конкурсах, юным музыкантам дадзена магчымасць сыграць на галоўнай акадэмічнай пляцоўцы краіны нароўні з вядучым сімфанічным калектывам Беларусі. Такім чынам спецфонд ставіць сваіх выхаванцаў у ранг профі, нягледзячы на іх узрост!


За 18 гадоў існавання фонду праз яго апеку прайшлі сотні музыкантаў-акадэмістаў. Іх імёны складаюць выканальніцкую і педагагічную эліту Беларусі. Нясуць гонар краіны за мяжой. Так, сёння на сцэне - тэнар Павел Пятроў, што прывёз перамогу з сёлетніх Дэльфійскіх гульняў. І першая прэмія конкурсу імя Ельскага - віяланчэліст Міхаіл Радунскі. Кожнаму з дзесяці юных салістаў сённяшняй сцэны ёсць чым пахваліцца…


На сцэне - сустрэча пакаленняў, адзначаных спецфондам лаўрэатаў. Амаль 90% сімфанічнага аркестра Анісімава - былыя выпускнікі Беларускай акадэміі музыкі і экс-стыпендыяты фонду, хаця ці можна назваць іх былымі?! Разам з прафесіяналамі ў адзіны калектыў сёння ўліліся і музыканты студэнцкага аркестра кансерваторыі. Так званы творчы рэзерв нацыянальных музычных калектываў.


Акцэнт на акадэмічнае музычнае мастацтва спецфонд Прэзідэнта робіць невыпадкова. Па-першае, штогод музыканты класічнага кірунку дадаюць у скарбонку беларускіх творчых перамог амаль сто лаўрэацкіх званняў і высокіх конкурсных узнагарод. Па-другое, на класіцы, як вядома, можна будаваць любыя жанры - ад папулярнага да інтэлектуальнага.