Юбілей адзначае галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч

23 сентября 2016

Белтэлерадыёкампанія віншуе Паўла Ізотавіча са святам. Адзін з вядучых беларускіх журналістаў атрымаў вядомасць яшчэ ў савецкі час сваімі фельетонамі і спартыўнымі рэпартажамі, потым перайшоў на палітычныя тэмы. Пачынаў Павел Якубовіч са "Знамени юности", потым былі "Крыніца", "Народная газета". У 1995 годзе ён узначаліў калектыў газеты "СБ. Беларусь сегодня", аднаго з самых аўтарытэтных дзяржаўных друкаваных выданняў краіны. Пад кіраўніцтвам Паўла Якубовіча газета застаецца актуальнай нават у эпоху Інтэрнэту і тэлебачання. На пасадзе галоўнага рэдактара Павел Ізотавіч удзельнічаў у стварэнні буйнога дзяржаўнага медыйнага холдынга і курыруе газеты "Союз", "Союзное вече", The Minsk Times, часопіс "Беларусь. Belarus". Павел Ізотавіч з'яўляецца ўдзельнікам шэрагу медыйных праектаў, у тым ліку "Клуба рэдактараў" на "Беларусь 1". Павел Якубовіч узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені, Пашаны, Францыска Скарыны. У 2006 годзе стаў лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне".