Кірмашы, выстава сельгастэхнікі і ўшаноўванне перадавікоў. "Дажынкі-2022" у Добрушы сабралі тысячы гасцей

12 ноября 2022

Вынікі сельскагаспадарчага года падводзяць беларускія аграрыі. Суботні дзень ужо па добрай восеньскай традыцыі адзначаны святам абласных "Дажынак". Сёння іх адзначылі ў Гомельскім і Віцебскім рэгіёнах. Практычна рэкордны ўраджай гэтага года на ўзроўні 11 тысяч тон  надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні - будзем з хлебам!


На фоне сусветнага харчовага крызісу калісьці голасныя  інсінуацыі, маўляў, навошта вырошчваць сваё і ўкладвацца ў сельскую гаспадарку, неяк самі сабою сышлі на нішто. Сёння відавочна: без харчовай бяспекі не можа быць і размовы пра бяспеку ў іншых сферах  і, як вынік, ці магчыма гаварыць пра суверэнітэт і незалежнасць краіны. 

Дарэчы, сённяшні дзень  у гэтым сэнсе не пазбаўлены вызначанага сімвалізму, бо падагульняе дажыначны марафон, які стартаваў менавіта ў Дзень народнага адзінства. 

Такім чынам, мы адпраўляемся ў сталіцу абласных "Дажынак" Гомельскай вобласці - Добруш. Там сёння сабраліся тысячы гасцей з розных куткоў краіны, і, вядома ж, галоўныя героі дня - хлебаробы. У цэнтры ўвагі - поспехі і дасягненні сельгаспрадпрыемстваў. Якім выдаўся сезон-2022 для рэгіёна, даведаўся Мікалай Скінціян (падрабязнасці ў відэа).