Выбух у Полацкім раёне: канструкцыю дома ўмацавалі, сем'ям прадаставілі часовае жыллё, двое пацярпелых знаходзяцца ў бальніцы

6 декабря 2023

На месцы НЗ у аграгарадку Захарнічы Полацкага раёна працягваюцца аварыйна-выратавальныя работы. Пагрозы абвальвання 16-кватэрнага жылога дома няма. Эксперты і следчыя ўсталёўваюць усе акалічнасці здарэння, вывучаюць месца выбуху, каб высветліць яго прычыну.

Папярэдне, паводле інфармацыі Следчага камітэта, размова ідзе пра ўцечку газу. Жыхары, эвакуіраваныя 5 снежня, правялі ноч у сваякоў. Чатыром сем'ям будзе прадастаўлена часовае жыллё. Два чалавекі, 83-гадовая жанчына і яе 47-гадовы сын, якія пацярпелі ў выніку здарэння, знаходзяцца ў бальніцы. Іх стан урачы ацэньваюць бліжэй да сярэдняй ступені цяжару. Аб гэтым падрабязней - у рэпартажы Вольгі Маслоўскай (відэа).