Выставачны праект "Памяць пра вайну ў сэрцах і карцінах мастакоў Беларусі" у Палацы мастацтваў

8 июля 2019

Рэспубліканскі праект, прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны і 75-годдзю вызвалення, у сталічным  Палацы мастацтваў. Больш за 150 твораў мастакоў розных пакаленняў - даніна памяці пераможцам. Сярод карцін - рарытэтныя палотны, створаныя вядомымі майстрамі  Шчамялёвым, Кішчанкам, Аракчэевым, Вашчанкам, Масленнікавым і іншымі. У адзін рад са старэйшым пакаленнем мастакоў сталі і сучасныя маладыя майстры. Яны аднавілі сюжэты вайны з успамінаў ветэранаў і гістарычнага матэрыялу.

Выставачны праект у Палацы мастацтваў "Памяць пра вайну ў сэрцах і карцінах мастакоў Беларусі" можна наведаць да 14 ліпеня.