Выстава “Зялёны дом” праходзіць у сталічным футбольным манежы

22 мая 2015

Тратуарная плітка з пластыкавых бутэлек, сшыткі са старых часопісаў і асфальт з металалому. У сталічным футбольным манежы працуе выстава “Зялёны дом”. Свае знаходкі ў сферы экалагічных тэхналогій прадэманстравалі больш за 50 прадпрыемстваў Беларусі, Літвы, Польшчы, Швецыі. Усе арганізацыі выкарыстоўваюць чыстыя тэхналогіі або ствараюць іх самастойна. Напрыклад, асфальт з пластыку і пяску.

Свае рашэнні па выкарыстанні старых рэчаў паказалі і вучні 19-й экалагічнай гімназіі сталіцы.