Выстава тэлекамунікацыйных тэхналогій на форуме TIBO пачне працаваць заўтра

21 апреля 2014
Кожны беларускі дом ужо сёння можа стаць разумным, а ўся эканоміка ў перспектыве стане лічбавай і прымусіць лічбу працаваць на сябе. Пра гэта гаварылі сёння на адкрыцці форуму TIBO. Выстава тэлекамунікацыйных тэхналогій пачне працаваць ужо заўтра, адначасова дзверы для наведвальнікаў расчыніць і экспазіцыя СМІ Беларусі. На TIBO сёлета сабралася рэкордная колькасць удзельнікаў - гэта больш за 300 брэндаў з двух дзясяткаў краін. Тут прадэманструюць апошнія распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, найноўшыя гаджэты і інавацыі для штодзённага карыстання. Напрыклад, партнёры з Паўднёвай Карэі прэзентуюць тэхналогію разумнага дома, якую ўжо сёння пачалі асвойваць беларусы.

Дзмітрый Шадко, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі: Гэта сістэмы, якія дапамагаюць эканоміць электрычнасць, не турбавацца аб не выключаным своечасова прасе. Гэта сістэмы, якія за вас самі паведамляюць у адпаведныя службы, колькі воды вы спажылі або колькі газу. Тыя маленькія рэчы, якія робяць наша жыццё больш камфортным і прыемным.

Уладзімір Матусевіч, намеснік Міністра інфармацыі Беларусі: Акрамя непасрэдна працы выставы, працы на стэндах наведвальнікам і ўдзельнікам СМІ Беларусі будзе прапанавана насычаная прафесійная праграма. Гэта семінары, гэта дыскусіі.

Пляцоўкай для дыялогу стане і форум TIBO. Запланавана некалькі дзясяткаў майстар-класаў і круглых сталоў. Плануецца таксама падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Дэпартамента інфарматызацыі Беларусі з Агенцтвам інфарматызацыі Паўднёвай Карэі.