Выстава "Лёсы гігантаў" - экспазіцыя айчыннага прамысловага комплексу

3 июля 2020
Сёння з Плошчы перамогі жыхары і госці сталіцы накіраваліся, у тым ліку, і на Кастрычніцкую плошчу, дзе ў гэтыя дні пад адкрытым небам размясцілася экспазіцыя айчыннага прамысловага комплексу. Больш чым 70 адзінак тэхнікі дэманструюць на сваім прыкладзе "Лёсы гігантаў". Без перабольшання тут знаходзіцца тое, чым ганарыцца незалежная Беларусь, а як інакш - больш за 70 %  прадукцыі айчыннага машынабудавання адгружаецца за мяжу ў больш чым сотню краін свету. 

Эмоцыі гасцей экспазіцыі, а таксама анонс святочных мерапрыемстваў, якія пройдуць у сталіцы, у сваім прамым уключэнні сабраў наш карэспандэнт Станіслаў Ліпскі.