Выстава Леаніда Марчанкі ў Нацыянальным мастацкім

28 февраля 2021

Рэпартажы ў акварэлі і алоўку транслюе Нацыянальны мастацкі. Чатыры дзясяткі прац без геалакацый ад Леаніда Марчанкі. Сёлета яму магло б споўніцца 80. Майстар афорта стварыў цэлыя серыі з натуры: замаляваў жанчын Палесся, ператварэнне Мінска і будаўніцтва БАМа. Нацюрморты і краявіды фіксаваў за некалькі гадзін акварэллю. Працы майстра закупілі Трэццякоўская галерэя, Цэнтральны дом мастака ў Маскве і Музей сучаснага мастацтва ў нямецкім Кёльне.