Выстава "Хатынь вачамі дзяцей" адкрылася ў Мінску

20 марта 2023

Больш за 20 творчых работ экспануецца на выставе БРСМ "Хатынь вачамі дзяцей". Яе адкрыццё адбылося 20 сакавіка ў Мінску.

У рэспубліканскім конкурсе паўдзельнічалі больш чым 1,5 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі. Лепшыя ўзнагароджаны. Адно з палотнаў - "Голас Хатыні". Яго стваралі 75 навучэнцаў гімназіі-каледжа імя Ахрэмчыка як даніну памяці 75 загінуўшым дзецям.

Патрыятычны праект "Хатынь у маім сэрцы" ўключаў у сябе і стварэнне памятнага знака. Ён таксама экспануецца на выставе. Узнагародзілі і тых, хто прыклаў руку да рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" у рамках Усебеларускай моладзевай будоўлі. Гэта байцы студэнцкіх будаўнічых атрадаў і валанцёры з Беларусі, Расіі, Германіі, Латвіі і М'янмы і Славакіі.