Выязныя прыёмы грамадзян правядуць і кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі

15 сентября 2017
Сёння пройдзе сустрэча з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам і міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім. 19 верасня адбудуцца прыёмы ў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і міністра працы і сацабароны Ірыны Касцевіч. 22 верасня на пытанні грамадзян адкажа міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Таксама выязныя прыёмы пройдуць 27 і 28 верасня.