Другое жыццё старым джынсам далі навучэнцы Клецкага цэнтра дзіцячай творчасці

20 января 2021

Калекцыя карцін са старых джынсаў. Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах Клецкага цэнтра дзіцячай творчасці далі другое жыццё гэтаму элементу адзення. Джынсы перашылі і размалявалі самі, сюжэты розныя: ад класічных пейзажаў да герояў сучасных мультфільмаў. Акрамя роспісу, дзеці ўпрыгожваюць свае арт-аб'екты паперай, фааміранам, кардонам і пацеркамі. Усяго ў калекцыі 20 джынсавых касцюмаў.

Творчыя работы навучэнцаў цэнтра займаюць прызавыя месцы на раённых і рэспубліканскіх конкурсах. Новую калекцыю "Поры года" з васьмі хэндмэйд-касцюмаў школьнікі рыхтуюцца прадэманстраваць на чарговым творчым спаборніцтве.